AI прымаўкі — II

Народная творчасць плюс штучны інтэлект Midjourney. Першая частка.

Нічога не знаю — мая хата з краю
Як кот шкадлiвы, а як заяц баязлiвы
Мы з харошага роду - п'ем гарэлку як воду
На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд
Завіднае вока бачыць далека
Высокія парогі не на нашыя ногі
Дай Бог нашаму цяляці ваўка спаймаці
Прыбяры свінню хоць у золата
— усё роўна ў хлеў пойдзе
Загляне сонца i ў наша ваконца
Усе чэрцi адной шэрсьцi