Жыта, сосны і валуны — Нiл Гiлевiч

Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.

Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сьніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.

I па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.

О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.

[припев x2]
Жыта, сосны і валуны.
Жыта, сосны і валуны.
Беларусь, Радзіма… тут твае сыны,
Жыта, сосны і валуны — толькі сны